Папулярныя прыкладанні
Атрымайце больш ад OneNote, дзякуючы гэтым прыкладанням і прыладам.
Brother Web Connection
Ваша машына Brother (MFP/сканер дакументаў) можа сканіраваць выявы і запампоўваць іх у OneNote і OneDrive непасрэдна, без пераходу праз PC.
Chegg
Навучэнцы могуць захоўваць свае важныя адказы па дамашняй рабоце з Пытанняў і адказаў Chegg Study у OneNote. Гэта лёгка рабіць кнопкай "Абрэзаць" у OneNote. Адсюль вы можаце пачаць арганізоўваць свае адказы па тэме, класу ці заданні, і імгненна мець іх у пошуку ў OneNote. Стварыце поўны падручнік і падзяліцеся ім з аднакласнікамі.
cloudHQ
Інтэгрыруйце свае нататкі з cloudHQ. Сінхранизуйце свае нататнікі з іншымі папулярными вобачными сэрвісамі Salesforce, Evernote, Dropbox. З лёгкасцю супрацоўнічайце з іншымі, дзяліцеся сваімі ідэямі ў любой праграме, і аўтаматычна сінхранізуйце іх у OneNote. Рабіце запасныя копіі сваіх нататнікаў OneNote у іншых воблачных сэрвісах, каб абараніць свае ідэі ў выпадку, калі вы выпадкова іх выдаліце.
Newton
Захоўвайце важныя лісты ў OneNote адным націскам мышы — з дапамогай Newton. Ці гэта будзе рахунак-фактура, ці рэцэпт, ці ліст ад важнага кліента — інтэграцыя праграмы Newton з нататнікам OneNote дапаможа захоўваць усё разам.
Docs.com
Docs.com дазваляе карыстальнікам распаўсюджваць нататкі ці навучальныя матэрыялы праз нататнікі OneNote. Рэсурс дазваляе настаўнікам і навучэнцам з усяго свету праглядаць ваш нататнік OneNote і карыстацца ім, павышаючы папулярнасць і ўплыў у супольнасці.
Doxie Mobile Scanners
Doxie - гэта новы тып папяровага сканера, які можа перазараджацца, таму вы можаце сканіраваць дакументы дзе заўгодна. Камп'ютар не патрэбны. Проста ззарадзіце яго і ўключыце, дзе б вы ні былі, устаўце для сканіравання, архівавання і сумеснага карыстання паперы, рэцэпты і фота. Doxie сканіруе дзе заўгодна, потым сінхранізуецца з OneNote, каб забяспечыць доступ да вашых адсканіраваных дакументах з усіх вашых прылад
EDUonGo
EDUonGo дазваляе любой асобе за лічаныя хвіліны запусціць анлайн акадэмію ці курс. Навучэнцы EDUonGo з лёгкасцю могуць экспартаваць урокі на свае ўласныя нататнікі. Гэта палягчае навучэнцам працэс нататак і тое, як яны дзеляцца імі з іншымі. Таксама навучэнцы могуць падлучацца да сваіх уліковых запісаў OneDrive. Як настаўнікі вы можаце далучаць да сваіх урокаў відэа з Office Mix.
Адаслаць электронную пошту OneNote
Збірайце важныя для вас рэчы, калі вы ў дарозе, адсылаючы іх электроннай поштай проста ў свой нататнік! Дасылайце дакументы, нататкі, маршруты і шмат што яшчэ на me@onenote.com, а мы змясцім усё ў вашым нататніку OneNote, дзе вы можаце мець да іх доступ з усіх вашых прылад.
Epson Document Capture Pro
Document Capture Pro дазваляе сканіраваць дакументы, рэдагаваць старонкі, захоўваць файлы і пераносіць дадзеныя ў прыкладанні, адсканаваныя такімі сканерамі Epson, як Workforce® DS-30, DS-510, DS-560 і іншымі. Болей за гэта, карыстальнікі могуць сканіраваць у OneNote адным сэнсарным дзеяннем, каб з лёгкасцю мець доступ да дакументаў з некалькіх прылад або дзяліцца імі з іншымі.
eQuil Smartpen2 & Smartmarker
Пішыце свае нататкі на любой паверхні і дасылайце іх да OneNote, зрабіўшы разумную паверхню з дапамогай eQuil Smartpen2 і Smartmarker. Так вы зусім натуральна запішыце свае выдатныя думкі.
Feedly
Feedly злучае чытачоў з гісторыямі і інфармацыяй, якая ім вельмі падабаецца. Карыстайцеся feedly, каб адкрываць і сачыць за выдатным змесцівам, потым захоўвайце лепшыя артыкулы непасрэдна ў OneNote адным націсканнем.
Функцыя "Папера і аловак" ад FiftyThree
З функцыяй "Папера і аловак" занатуце свае ідэі, а потым зрабіце яшчэ адзін крок наперад з OneNote. Пішыце і рысуйце з павышанай дакладнасцю і лёгкасцю, што дае функцыя "Алоўка", а калі вы зробіце памылку, проста перагарніце стылус і выдаліце яе, як звычайна. І ўсё гэта непасрэдна ў OneNote. З лёгкасцю рабіце нататкі, складайце спісы і рысуйце ў "Паперы", а потым падзяліцеся на OneNote, каб зрабіць болей, напрыклад, разам працаваць у агульным нататніку, дадаваць аўдыязапісы і мець доступ да свайго змесціва практычна з любой прылады.
Genius Scan
Genius Scan - гэта сканер у кішэні. Ён робіць магчымым перавод дакументаў у лічбавы фармат, стварае файлы PDF і неадкладна захоўвае іх у OneNote.
JotNot Scanner
JotNot ператварае ваш iPhone у пераносны шматстароначны сканер. Вы можаце карыстацца JotNot для сканіравання дакументаў, рэцэптаў, дошак, бізнес-картак і нататак у электронны фармат. JotNot прапануе цяпер непасрэдную інтэграцыю з платформай Microsoft OneNote platform, каб вы маглі хутка і проста зрабіць рэзервовую копію сваіх сканаў і арганізаваць іх, карыстаючыся сваім уліковым запісам OneNote.
Livescribe 3 Smartpen
З прыкладаннем Livescribe 3 smartpen і Livescribe+ проста пішыце на паперы і глядзіце, як усё адразу ж з'яўляецца на вашай мабільнай прыладзе, дзе вы можаце пазначаць, шукаць і канверсаваць свае нататкі ў тэкст. Вы можаце дасылаць усё на OneNote, таму напісаныя ад рукі нататкі і рысункі інтэграваныя з вашай іншай важнай інфармацыяй.
Mod Notebooks
Mod - гэта папяровы нататнік, доступ да якога ёсць з воблака. Рабіце нататкі прывычнымі ручкай і паперай, потым бясплатна пераводзьце старонкі ў лічбавы фармат. Кожную старонку запоўненага нататніка можна сінхранізаваць у OneNote і захаваць назаўсёды.
NeatConnect
NeatConnect ператварае стосы паперы ў лічбавыя дакументы і дасылае іх непасрэдна ў OneNote - без камп'ютара. З любога пакою ў вашым доме або з любога месца ў офісе сумяшчальнасць NeatConnect з Wi-Fi і інтэрфейс сэнсарнага экрану робяць сканіраванне ў OneNote хуткім і простым, каб вы ашчаджалі час, падымаючы арганізацыю і прадукцыйнасць на абсалютна новыя ўзроўні.
News360
News360 - гэта бясплатнае персаналізванае прыкладанне для навін, якое даведваецца, што вам падабаецца і робіцца тым больш разумным, чым больш вы ім карыстаецеся. Калі ёсць больш за 100,000+ крыніц, заўсёды будзе нешта цікавае для чытання, і вы зможаце захоўваць свае любімыя артыкулы непасрэдна ў OneNote адным крананнем кнопкі.
Nextgen Reader
Хуткі, зразумелы і прыгожы RSS-чытальнік для Windows Phone. Зараз дазваляе захоўваць артыкулы непасрэдна ў OneNote. Прыемнага чытання!
Office Lens
Office Lens падобна на кішэнны сканер. Не губляйце нататкі, зробленыя на дошцы, і хай вам ніколі не даводзіцца шукаць згубленыя дакументы або візітныя карткі, рэцэпты або раскіданыя паперкі! Office Lens чарадзейным спосабам ператварае вашыя выявы ў чытэльныя і прыдатныя для паўторнага карыстання. Знімайце змесціва проста ў OneNote з аўтаматычнай ачысткай і абрэзкай.
OneNote For AutoCAD
OneNote для AutoCAD дазваляе вам рабіць нататкі разам з чарцяжамі знутры AutoCAD. Гэта павышае прадукцыйнасць архітэктараў і інжынераў ва ўсім свеце, якія карыстаюцца AutoCAD для стварэння чарцяжоў 2D і 3D. Гэтыя нататкі маюць рэзервовыя копіі ў воблаку і да іх можна мець доступ у любы час. Карыстальнікі могуць бачыць гэтыя нататкі, калі яны адкрыюць чарцяжы ў AutoCAD.
OneNote Class Notebooks
Арганізуйце свае планы ўрокаў і змесціва курсу ў сваім лічбавым нататніку з асабістай рабочай прасторай для кожнага навучэнца, бібліятэкай змесціва для раздатачных матэрыялаў і прасторай супрацоўніцтва для ўрокаў і творчай дзейнасці.
OneNote Web Clipper
OneNote Web Clipper дазваляе вам захоўваць старонкі з вашага браўзера ў нататнікі OneNote. Аднаго націскання хапае, каб дапамагчы хутка разумець рэчы і больш памятаць у жыцці.
Powerbot for Gmail
Захоўвайце важныя электронныя лісты, размовы і прымацаванні да OneNote непасрэдна з інтэрфэйса Gmail. Больш не трэба скакаць паміж прыкладаннямі.
WordPress
Пішыце свае лісты WordPress на любой прыладзе, крос-платформе, у сеціве ці не ў OneNote і лёгка карыстайцеся нанова змесцівам з усіх сваіх існуючых нататак.
Zapier
Zapier - гэта самы просты спосаб звязаць OneNote з прыкладаннямі, якімі вы ўжо карыстаецеся, напрыклад, Salesforce, Trello, Basecamp, Wufoo і Twitter. Карыстайцеся гэтым прыкладаннем для стварэння рэзервовых копій нататак, запісу выкананых задач або захоўвання новых кантактаў, фота, вэб-старонак і шмат чаго яшчэ.