Тварыце па-свойму
Ці занатоўваеце вы выдатныя ідэі на сурвэтках і стыкерах? Ці вам больш даспадобы запісваць усё падрабязна? OneNote мае ўсё неабходнае для таго, каб вы маглі надаваць форму вашым думкам. Друкуйце, пішыце або малюйце з адчуваннем, нібы вы гэта робіце на сапраўднай паперы. Шукайце і прычапляйце ўсё, што вы знойдзеце ў Інтэрнэце, каб лепш выразіць сваю ідэю.

Супрацоўнічайце з кім захочаце
Ваша каманда працуе над ідэяй стагоддзя. Ваша сям'я займаецца складаннем меню з нагоды вялікай сустрэчы. Вырашайце свае справы на адной старонцы і сінхранізуйцеся, дзе б вы ні былі.

Запісвайце думкі ад рукі
На старт. Увага. Можна рысаваць. Усё, што вам тут спатрэбіцца — гэта пяро або палец. Занатоўвайце ўручную і затым пераўтварайце свае запісы ва ўведзены тэкст. Вылучайце самае важнае і надавайце сваім ідэям розныя колеры і форму.

Атрымайце доступ з любой прылады
Варта ўвагі. Цяпер стала лягчэй атрымліваць доступ да вашага змесціва з любой прылады, нават калі вы па-за сеткай. Пачніце працу на сваім ноўтбуку, затым абнавіце нататкі на тэлефоне. OneNote працуе на любых прыладах і платформах.

-
Windows
-
Apple
-
Android
-
Вэб
З Office — лепей
OneNote — член сям'і Office, пра якую вы ўжо ведаеце. Надавайце форму нататкам элементамі, узятымі з электроннай пошты Outlook, або ўбудоўвайце табліцы Excel. Выконвайце большую колькасць задач з дапамогай вашых праграм Office, якія эфектыўна працуюць разам.

Падлучайцеся непасрэдна ў класе
Аб'яднайце студэнтаў у агульнай прасторы для супрацоўніцтва або дапамагайце ім у індывідуальным парадку ў прыватных нататніках. І больш ніякіх надрукаваных раздатачных матэрыялаў. Вы можаце арганізоўваць урокі і размяркоўваць заданні непасрэдна з цэнтральнай бібліятэкі кантэнту.
Знаёмства з «Нататнікам для заняткаў»
