Лёгка перанасіце змесціва з Evernote на OneNote і сінхранізуйце свае нататкi на ўсіх прыладах, гэта бясплатна. Падрабязней


Тварыце па-свойму

Ці занатоўваеце вы выдатныя ідэі на сурвэтках і стыкерах? Ці вам больш даспадобы запісваць усё падрабязна? OneNote мае ўсё неабходнае для таго, каб вы маглі надаваць форму вашым думкам. Друкуйце, пішыце або малюйце з адчуваннем, нібы вы гэта робіце на сапраўднай паперы. Шукайце і прычапляйце ўсё, што вы знойдзеце ў Інтэрнэце, каб лепш выразіць сваю ідэю.

OneNote на планшэце з сістэмай Windows 10

Супрацоўнічайце з кім захочаце

Ваша каманда працуе над ідэяй стагоддзя. Ваша сям'я займаецца складаннем меню з нагоды вялікай сустрэчы. Вырашайце свае справы на адной старонцы і сінхранізуйцеся, дзе б вы ні былі.

Фатаграфія чалавека, які карыстаецца OneNote на планшэце для працы

Запісвайце думкі ад рукі

На старт. Увага. Можна рысаваць. Усё, што вам тут спатрэбіцца — гэта пяро або палец. Занатоўвайце ўручную і затым пераўтварайце свае запісы ва ўведзены тэкст. Вылучайце самае важнае і надавайце сваім ідэям розныя колеры і форму.

Пяро Surface малюе колеры ярчэй

Атрымайце доступ з любой прылады

Варта ўвагі. Цяпер стала лягчэй атрымліваць доступ да вашага змесціва з любой прылады, нават калі вы па-за сеткай. Пачніце працу на сваім ноўтбуку, затым абнавіце нататкі на тэлефоне. OneNote працуе на любых прыладах і платформах.

Фота OneNote — на iPad, iPhone і Apple Watch




З Office — лепей

OneNote — член сям'і Office, пра якую вы ўжо ведаеце. Надавайце форму нататкам элементамі, узятымі з электроннай пошты Outlook, або ўбудоўвайце табліцы Excel. Выконвайце большую колькасць задач з дапамогай вашых праграм Office, якія эфектыўна працуюць разам.

Фатаграфія будынка Office

Падлучайцеся непасрэдна ў класе

Аб'яднайце студэнтаў у агульнай прасторы для супрацоўніцтва або дапамагайце ім у індывідуальным парадку ў прыватных нататніках. І больш ніякіх надрукаваных раздатачных матэрыялаў. Вы можаце арганізоўваць урокі і размяркоўваць заданні непасрэдна з цэнтральнай бібліятэкі кантэнту.

Знаёмства з «Нататнікам для заняткаў»

OneNote на Surface Book